Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Рэлігійныя дзеячы

Ігнацій Васільевіч Катовіч нарадзіўся 9 ліпеня 1845 г. у мястэчку Воўчын Брэст-Літоўскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Сярэдні з трох сыноў воўчынскага святара Васілія Ануфрыевіча Катовіча (1815–1855), быў названы, верагодна, у гонар дзядзькі свайго бацькі — праваслаўнага царкоўнага дзеяча, епіскапа Брэсцкага Ігнація Жалязоўскага (1802–1872).

 

Лука Мікалаевіч Дзекуць-Малей нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 г. у г. Слоніме Гродзенскай губерні (цяпер Гродзенскай вобласці) у сям’і настаўнікаў. У чатыры гады застаўся без бацькоў, да шаснаццаці выхоўваўся ў сям’і педагогаў Фунтаў. Скончыў Слонімскую сярэднюю школу, настаўніцкую семінарыю (1906). Працаваў настаўнікам, інспектарам народнай адукацыі.

Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1733 г. каля мястэчка Лагішын Пінскага павета Берасцейскага ваяводства (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці), быў пахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 г. называўся Станіславам. Быў выхадцам са збяднелай шляхецкай сям’і. Выхаванне атрымаў у Пінскім езуіцкім калегіуме (1748), у пятнаццаць гадоў быў прыпісаны да гэтага ордэна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Ліёне (Францыя) у 1758–1762 гг., пасля заканчэння быў назначаны адным з чатырох прафесараў лацінскай славеснасці ў Віленскай акадэміі.

Ігнацій (Якаў Лявонцьевіч) Жалязоўскі нарадзіўся 20 студзеня 1802 года ў вёсцы Вялікія Сяхновічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара.

У 1812–1821 гадах Якаў вучыўся ў Брэсцкім дваранскім вучылішчы. 26 кастрычніка 1824 года ў Тараканскім Богаяўленскім манастыры (цяпер Драгічынскі раён) пастрыжаны ў манаства. У 1825 годзе паступіў у Галоўную ўніяцкую духоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце. Пасля паспяховага завяршэння навучання (1829) ён вярнуўся на радзіму ў якасці настаўніка Кобрынскага павятовага духоўнага вучылішча, дзе працаваў да снежня 1833 года. Кобрынскае вучылішча было створана ў 1830 годзе, першым наглядчыкам быў Іаан Лявонцьевіч Жалязоўскі (1800–1831), старэйшы брат Якава Жалязоўскага.

Сяргей Канстацінавіч Паўловіч нарадзіўся 13 верасня 1875 года ў вёсцы Осаўцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і святара.

Архімандрыт Лявонцій (Лонгін Фёдаравіч Карповіч) нарадзіўся ў Пінску каля 1580 года (верагодна 31 кастрычніка 1580 г.) у сям’і пінскага пратапопа Фёдара Міхайлавіча Карповіча.

Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч нарадзіўся каля мястэчка Лагішын Пінскага павета ў збяднелай шляхецкай сям’і. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 года карыстаўся імем Станіслаў. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме, дзе ў пятнаццацігадовым узросце ўступіў у ордэн езуітаў, у 1748–1754 гадах – у Віленскай акадэміі, у 1758–1762 гадах – у Ліёне (Францыя).

Старонка 2 з 2